Цi з’явiцца ў Віцебску бронзавая княгiня Вольга
Цi з’явiцца такой перад нашчадкамi ў бронзе легендарная княгiня Вольга? Кiраўнiцтва Вiцебскага гарвыканкама запэўнiвае, што такi “брэнд” павiнен мець i старэйшы на “зямлi пад белымi крыламi” абласны цэнтр.
Тысячагадовы Вiцебск i яшчэ болей старадаўнi Полацк нiбыта сапернiчаюць мiж сабой у адраджэннi вялiкiх постацей мiнулага. Свой “манументальны брэнд” маюць амаль усе сусветна вядомыя гарады планеты. Дастаткова ўспомнiць, што Нью-Йорк сустракае з мора высачэзнай статуяй Свабоды, Санкт-Пецярбург - Медным коннiкам, Парыж ганарыцца Эйфелевай вежай… Узгадаем, што ў 1974 годзе ўся Беларусь натхнёна святкавала 1000-годдзе нараджэння Вiцебска. Фантазiя вiртуальна пераносiць акурат на дзесяць стагоддзяў назад. Да дзiкага берага над Заходняй Дзвiной адзiн за другiм прычальваюць распiсныя чаўны з барадатымi ваярамi-дружыннiкамi. На пярэднiм, пад княжацкiм штандартам, напружана ўглядаецца ў незнаёмы ландшафт прыгожая маладая жанчына ў багатай кальчузе. Разам з дружынай яна саступае на бераг з больш прынiжаным рэльефам. Месца княгiнi Вользе спадабалася. Яна аддае загад аб заснаваннi на крутых дзвiнскiх берагах драўлянага замка i дзвюх цэркваў. Праўда, звесткi аб заснаваннi Вiцебска княгiняй Вольгай захавалiся ў больш познiх летапiсах. А яшчэ археолагамi даказана iснаванне ў Х стагоддзi паселiшча крывiчоў на месцы, дзе цяпер размяшчаецца плошча 1000-годдзя Вiцебска. I гэта толькi падмацоўвае легенду пра мудрую i мужную жанчыну, якая нарадзiлася побач з магутным у тыя часы Псковам на рацэ Вялiкай. Вольга кiравала Кiеўскай Руссю сапраўды з саламонавай мудрасцю. Кемлiвасцю i дыпламатыяй яна болей зрабiла для ўмацавання славянскiх зямель, чым удзельныя князi войнамi. А калi пабывала ў Канстанцiнопалi (Царградзе) i прыняла там праваслаўную хрысцiянскую веру, то распачала актыўнае хрышчэнне Русi. Сама шмат ездзiла i плавала па рэках. Дзе з’яўлялася, праваслаўнымi станавiлiся старажытныя гарады i княствы: Ноўгарад, Ладага, Смаленск, Вiцебск… Можна дзiву давацца, як прымусiла слабая жанчына скарыцца перад яе воляй i мудрасцю ганарлiвых, нявыхаваных i разлютаваных удзельных князёў! Тут адной чалавечай волi было недастаткова. Усiм кiравала воля Божая! Яна i ўзнесла прыгажуню Вольгу на недасягальны трон “гаспадынi зямлi рускай”. За яе ўменне прымаць аптымальнае рашэнне ў самых цяжкiх i непрадказальных сiтуацыях сучаснiкi нараклi яе мудрай. Вось чаму i ў “Повести временных лет” нi яе папярэднiку князю Алегу, нi ваяўнiчаму князю Iгару, нi ў далейшым сыну Вольгi Святаславу не ставяцца ў заслугу большыя здабыткi развiцця рускай дзяржаўнасцi i старажытнарускага права. Падчас княжання яе знакамiтага ўнука Уладзiмiра былi выяўлены яе мошчы, якiя не падверглiся тыповаму разбурэнню. Iншымi словамi, i праз шмат гадоў Вольга ў зямлi ляжала, нiбыта жывая. Усё роўна як заснула надоўга. З усiх канцоў зямлi славянскай сыходзiлiся людзi, каб падзiвiцца на такi цуд. Многiя атрымлiвалi дапамогу ў кепскiх абставiнах па малiтвах святой Вольгi, вылечвалiся ад цяжкiх хвароб. Магчыма, i ў нашы днi можна было б сузiраць гэты цуд. Аднак у цяжкую эпоху выпрабаванняў для рускага народа, калi здарылася татара-мангольскае нашэсце, таямнiчым чынам святы прах быў схаваны ад глумлення i апаганьвання стэпавымi дзiкунамi. Куды падзелiся не падвержныя тлену астанкi - аднаму Богу вядома. Вольга нiколi не была прахам, як звычайныя нябожчыкi. I гэта першасная адзнака той святасцi, якой адзначае Гасподзь сваiх абраннiкаў. Для Вiцебска яна не толькi заснавальнiца, але i яго нябесная заступнiца. У летапiсе на лацiнскай мове Мiхаiла Панцырнага ад 1760 года напрамую засведчана наступнае: “...Ольга, победив ятвягов и печенегов, переправилась через реку Двину и с войском заночевала. Понравилась ей гора, и она основала деревянный замок, назвав его от реки Витьба Витебском. Построила Ольга в Верхнем замке каменную церковь Святого Михаила, а в Нижнем - Благовещения и, пробыв два года, отправилась в Киев…” Ёсць нешта лёсавызначальнае ў тым, што праз дзесяць з лiшкам стагоддзяў усё вяртаецца на кругi свае. Сёння ў месцы злiцця маленькай i кволай рачулкi Вiцьбы i хуткаплыннай наравiстай Заходняй Дзвiны дзейнiчае праваслаўная царква. Яна названа ў гонар святой роўнаапостальнай княгiнi Вольгi. Лiчаныя днi застаюцца да яшчэ адной лёсавызначальнай падзеi. У размове з галоўным спецыялiстам аддзела культуры Вiцебскага гарвыканкама Пятром Падгурскiм карэспандэнт “Р” даведаўся, што заканчваецца конкурс на лепшы праект помнiка святой роўнаапостальнай княгiнi Вользе. Хутчэй за ўсё, адлiтая ў бронзе манументальная скульптура ўпрыгожыць бераг, дзе старадаўнiя чаўны прычалiлi да месца заснавання Вiцебска. Можна сцвярджаць, што менавiта гэты помнiк стане адметным брэндам горада. Вiталiй ФЁДАРАЎ Сэрвісы:
Славутасці па тэме:
Навіны па тэме:
Спадарожныя тавары:
|
Літаратура
Антыкварыят
Фільмы
|

Цi з’явiцца такой перад нашчадкамi ў бронзе легендарная княгiня Вольга? Кiраўнiцтва Вiцебскага гарвыканкама запэўнiвае, што такi “брэнд” павiнен мець i старэйшы на “зямлi пад белымi крыламi” абласны цэнтр.
Версія для друку
Уставіць у блог
Каментары (
Абгаварыць на форуме 
Закладкі
RSS рассыланне навін
Загалоўкі навін