Новая кніга А. Мальдзіса
Белорусские сокровища за рубежом / А. И. Мальдис. — Минск: Лiтаратура i Мастацтва, 2009. — 208 с. : ил. — (Беларусь вчера и сегодня).
Вядомы беларускi культуролаг, дасведчаны гiсторык айчыннай лiтаратуры Адам Мальдзiс на працягу некалькiх апошнiх гадоў выступаў у газеце "СБ. Беларусь сегодня" з цыклам публiцыстычных артыкулаў пра беларускiя каштоўнасцi ў свеце. Завочнае падарожжа па музеях, мастацкiх галерэях, бiблiятэках i нават прыватных калекцыях у розных краiнах свету выклiкала шырокi чытацкi розгалас. Праца, разлiчаная, здавалася б, выключна на газетны фармат, вылiлася ў асобную кнiгу, якая так i называецца — "Беларускiя каштоўнасцi за мяжою". Ёю выдавецтва "Лiтаратура i Мастацтва" працягвае кнiжную серыю "Беларусь: учора i сёння". Гартаючы старонкi надзвычай багатай на фактаграфiю кнiгi, пераконваешся, што аўтар кiруецца наступным светабачаннем, задаецца праз усе артыкулы i нарысы наступным клопатам: "У сённяшнiх умовах вяртання музейных, бiблiятэчных i архiўных каштоўнасцяў, 90 працэнтаў якiх знаходзiцца за межамi краiны, — гэта перш за ўсё выяўленне i сумеснае карыстанне". У кнiзе iдзе падрабязны расповед пра нашы каштоўнасцi, якiя аказалiся (пераважна ў вынiку ваенных дзеянняў) на тэрыторыi памежных (Расiя, Лiтва, Польшча, Украiна), заходнееўрапейскiх (Вялiкабрытанiя, Германiя, Францыя) краiн, а таксама ў Iране, Кiтаi, ЗША, Швецыi. Крыж Ефрасiннi Полацкай, нясвiжскiя зборы Радзiвiлаў, калекцыя Эмерыка Гутэн-Чапскага, экспанаты прыватнага музея i бiблiятэкi Аляксандра Ельскага — кожная з тэмаў нясе ў сабе iнтрыгу, прымушае задумацца i паразважаць пра лёс беларускай культуры ўвогуле. I ў кнiзе "Беларускiя каштоўнасцi за мяжою", як i ў сваiх iншых працах, вучоны i пiсьменнiк Адам Мальдзiс паўстае перад чытачом майстрам-апавядальнiкам, якi вядзе чытача ў займальнае падарожжа. Уражвае i тое, што аўтар робiць падказкi нават пра магчымыя пошукi беларусiкi, выразных слядоў беларускай культуры ў Iране, Таджыкiстане, Японii, Кiтаi. Мiкола Берлеж Сэрвісы:
Навіны па тэме:
|
Літаратура
Антыкварыят
Фільмы
|

Белорусские сокровища за рубежом / А. И. Мальдис. — Минск: Лiтаратура i Мастацтва, 2009. — 208 с. : ил. — (Беларусь вчера и сегодня).
Версія для друку
Уставіць у блог
Каментары (
Абгаварыць на форуме 
Закладкі
RSS рассыланне навін
Загалоўкі навін