НавіныГісторыя • ВКЛ канца 17 стагоддзя вачыма чэскага езуіта

ВКЛ канца 17 стагоддзя вачыма чэскага езуіта

07 Студзеня 2010 AD, «Гісторыя»

Кожны, хто сюды прыходзіць, мусіць лічыцца з тым, што ў кожным польскім ці літоўскім горадзе, асабліва калі там маюць рэзідэнцыію шляхціцы, патрабуецца ад кожнага падарожніка пошліна, незалежна ад таго, добрыя дарогі і масты, ці не.

Іржы Давід - чэскі езуіт, які у 1686-1689 гадох быў кіраўніком каталіцкай місіі ў Маскве. У 1690 годзе, пасля выгнання Пятром Першым езуітаў з Расіі выдаў трактат пад назвай Сучасны стан Вялікай Русі або Масковіі (Status modernus Magnae Russiae seu Moscoviae). Крытычнае выданне гэтага твору выйшла ў 1965 годзе. На рускую мову твор Іржы Давіда перакладзены быў часткова. Тэкст тут.

Мне ж у рукі трапіўся свежа выдадзены чэскі пераклад і там мяне зацікавіла апісанне дарогі праз ВКЛ. Паколькі ў рускім выданні гэтая частка прапушчана, то змяшчаю тут свой пераклад на беларускую мову.

...Берасце гэта ужо Літва, калегіюм адносіцца да Польшчы. Увесь горад драўляны, поўны жыдоў, якія там маюць вельмі славутую сінагогу, а ў дзень, калі я прыехаў, яны беспакарана забілі двух жаўнераў. У Берасці ёсць кляштар аб'яднаных базыліянаў і біскупства, якім кіруе Леў Заленскі, былы вучань тэалагічнага факультэта ў Аламоўцы. Ён таксама з'яўляецца біскупам ва Ўладзіміры і кіеўскім protothronius'ам. Я наведаў ягоную рускую катэдру і кляштар.

З Берасця да Нісы (Слонім?) амаль трыццаць міль. Шлях ідзе ў асноўным праз лясы, а шэсць міль трэба ехаць толькі лесам. На гэтай дарозе немагчыма нічога купіць, толькі ў жыдоў у мястэчках. Тут на раўніне пабудаваны кляштар картэзіянаў, які выглядае як палац. Таксама ў Жыровічах ёсць кляштар аб'яднаных базыліянаў, вядомы ў Польшчы вельмі шанаваным міласцівым абразом Панны Марыі. А так Жыровічы падобныя на вёску. Нісса - разлеглы горад, дзе калісьці мелі нашы калегіюм, але калі ў іх нашчадкі адабралі зямлю, засталася драўляная рэзідэнцыя на 4 чалавекі. З Нісы да Нясвіжу будзе ... міль. Нясвіж жа даволі вялікі горад, але разбураны маскавітамі. Там знаходзіцца рэзідэнцыя князёў Радзівілаў і дом трэцяй прабацыі нашых у калегіюме. У палове мілі ці меней ёсць там узгорак, дзе быў пабудаваны касцёл святога Міхала Арханёла, які калісьці на гэтым месце, як расказваюць, разагнаў маскавітаў, якія кіраваліся ў Польшчу. Цяпер ля таго касцёла дом трэцяй прабацыі, перанесены з калегіюма. З Нясвіжа да Мінска васемнаццаць міль. Дарога ідзе з большага па раўніне. Мінск гэта сапраўды вялікі горад і нават раздвоены, верхні і ніжні. У прадмесці поўна жыдоў. Нашы маюць там рэзідэнцыю з дванаццаццю асобамі. У малым касцёле рэзідэнцыі можна ўбачыць абраз Панны Марыі, які маскавіты былі аднеслі, але расказваюць, што [Панна Марыя] камусьці сказала, каб была вернутая ў Мінск. І так сталася. Ёсць там некалькі выдатных кляштараў дамініканцаў, францішканцаў, бенедыктынаў і аб'яднаных базыліянаў.

З Мінску да Магілёву будзе сорак міль і амаль увесь час лесам і балотамі. У корчмах, якія паўсюль належаць жыдам, нічога нельга набыць, толькі так як было сказана вышэй. Магілёў - малы горад, збольшага каменны на высокай гары. Пад ім велізарнае цягнецца далёка драўлянае прадмесце, пад ім працякае поўным руслам рака Бярозаўка [пэўна аўтар паблытаў Дняпро з Бярэзінай] З большага тут схізматыкі. Нашы маюць там рэзідэнцыю і служаць імшу ў парафіяльным касцёле. Ад Магілёву да Кадзыня? 14 міль. Дарога небяспечная праз ваду. Мясціны там лясістыя і халмістыя.

Да Мінску можна ехаць двума шляхамі. Першы ідзе праз Шклоў, дзве ці тры мілі, і шлях гэты карацейшы і зручнейшы. Шклоў драўляны горад, які ляжыць на рацэ Барысфен, якую трэба пераехаць. Зноў жа там поўна жыдоў і схізматыкі змяшаныя з католікамі. Там таксама знаходзіцца кляштар айцоў дамініканаў. Адтуль да Кадзыня 12 міль. Другая дарога ідзе праз Воршу, дарога гэта хоць і даўжэйшая, чым праз Магілёў, але не такая лясістая. Паўсюдна на гэтых шляхам жыдамі занятыя корчмы і мястэчкі. Ворша - малы горад, збольшага схізматычны. Нашы маюць там убогі драўляны калегіюм, які адкрыты для набегаў маскавітаў. Бярозаўка раздзяляецца і абмінае замак, чые руіны тырчаць на узгорку. Да Кадзыню 12 міль і столькі ж адтуль да Смаленску. Але Кадзень ляжыць на мяжы Літвы і за яго ракой пачынаецца Масковія, ці хутчэй Смаленске ваяводства, якое клісьці належала Літве. Кадзынь маленечкае драўлянае мястэчка, там відаць два вялікія пасольскія дамы, дзе селяцца паслы, якія едуць у Маскву. Наваколле акупуюць жыды, якіх тут як і ўсюды вялікая колькасць, іншыя жыхары горада схізматыкі

....

... Іншы шлях з Вроцлава да Варшавы зручнейшы... З Варшавы да Вільні 80 міль, шлях крыху складанейшы і спыняцца прыходзіцца амаль заўсёды ў жыдоў. З Вільні да Мінску амаль 30 міль па раўніне, але забалочанай. І там мала што можна купіць. Кожны, хто сюды прыходзіць, мусіць лічыцца з тым, што ў кожным польскім ці літоўскім горадзе, асабліва калі там маюць рэзідэнцыію шляхціцы, патрабуецца ад кожнага падарожніка пошліна, незалежна ад таго, ці добрыя дарогі, ці не, ці масты ўжо рамантуюцца, ці не. Гэтым мы мелі незлічоныя клопаты.


Пераклад з чэскай паводле Jiří David ze Zdic, Novodoby stav Velké Rusi nebo Moskevska. Olomouc 2008. s.22-26
Крыніца: butzbach
Усе навіны за 07.01.2010
Усе навіны рубрыкі «Гісторыя»
Наступная навіна →
← Папярэдняя навіна
Сэрвісы:
Версія для друку
Уставіць у блог
Каментары (0)
Абгаварыць на форуме
Закладкі

 Цэтлікі: ВКЛ, Чехия, иезуит
Славутасці па тэме:
Навіны па тэме:
Спадарожныя тавары:
C. Кормилицын, 2008
"Орден СС до сих пор остается загадкой для большинства российских читателей. Наше сознание отягощено целой грудой исторических мифов. Мы свято верим, что...
19,836 руб.
Теодор Гризингер, 1869
Прижизненное издание.Санкт-Петербург, 1869 год. Издание М. О. Вольфа. Новодельный профессиональный переплет. Кожаный бинтовой корешок с золотым...
78,000 руб.
Д. Е. Михневич, 1953
Москва, 1953 год. Издательство Академии наук СССР. Издательский переплет. Сохранность очень хорошая. В книге приведено много библиографических ссылок....
560 руб.
Лев Анисов, 2006
В конце XVII века Россия корчилась в родовых муках социальной революции. Ломая и корежа православный московский быт, рождалась буржуазно-крепостническая...
156 руб.
Николай М., 1854
Прижизненное издание. Санкт-Петербург, 1854 год. Типография Эдуарда Праца. Типографский переплет с золотым тиснением. Владельческая печать "Районная...
14,256 руб.
М. К. Любавский, 2004
Издание представляет собой очерк истории Литовско-Русского государства до люблинской унии включительно....
395 руб.
Альберт Молль, 1909
Санкт-Петербург, 1909 год. Издание К.Л.Риккера.Типографский переплет. Ляссе. Сохранность хорошая. Владельческие записи. Перевод с четвертого дополненного...
27,201 руб.
2005
Сборник включает в себя исторический труд немецкого ученого Вальтера Делиуса "Антонио Поссевино и Иван Грозный", посвященный попытке католической церкви...
287 руб.
2008
Подарочный комплект из 2 книг. Книги упакованы в оригинальный футляр. Монография (книга 2) посвящена публикации рукописной Вкладной книги Кожеозерского...
3,976 руб.
Джонатан Райт
С момента своего образования орден иезуитов, или Общество Иисуса был одной из самых зловещих и могущественных организаций римско-католической церкви. Жесткая...
13,575 руб.
1938
Открытки выпущены разными издательствами в разное время (первая треть XX века). Сохранность комплекта хорошая. Углы помяты, складки на углах, временные...
4,054 руб.
S. Jessner, 1913
Санкт-Петербург, 1913 год. Издательство "Практическая медицина". Владельческий переплет. Сохранность хорошая. С 57 рисунками на отдельных листах и 34...
16,800 руб.
Літаратура
  • Археологические открытия 1995 года Седов В.В., Лопатин Н.В., 1996
    В ежегоднике собраны сообщения авторов, проводивших в сезоне 1995 г. археологические раскопки и разведки на территории Российской Федерации. Печатаются...
    972 руб.
  • Методы исторического исследования И. Д. Ковальченко, 2003
    Выдающийся ученый академик И.Д.Ковальченко впервые в отечественной исторической литературе в систематизированном виде рассматривает основные методологические...
    426 руб.
Антыкварыят
  • Бэббит Синклер Льюис
    "Бэббит" - один из лучших романов американского писателя, мастера критического реализма Синклера Льюиса. Опубликованный впервые в 1922 году, этот роман...
    235 руб.
  • Старые мастера немецкого реализма М. Фабрикант
    Ленинград, 1936 год. Государственное издательство изобразительных искусств. С 98 тоновыми иллюстрациями....
    705 руб.
Фільмы
  • Плоть + кровь Пол Верховен, Рутгер Хауэр
    1501 год. Вся Европа охвачена кровопролитными войнами. В городах свирепствует чума. Отряд солдат удачи, руководимый бывшим наемником Мартином, захватывает...
    31,886 руб.
  • История Рыцаря Хит Леджер
    Хит Леджер ("Горбатая гора"), Руфус Сьюэлл ("Иллюзионист"), Кристофер Казенов ("Слезы под дождем") в исторической комедии Брайана Хелгеленда "История рыцаря"....
    18,985 руб.
Пошук
Архіў навін
Аўкцыёны

Удостоверение об окончании семилетней школы, г. Кинешма, РСФСР, 1932 год
9 000 руб.
До завершения осталось 9 дней (Окончание торгов 13 сентября 2010 01:48:38)
Купить | В избранное

Удостоверение об окончании Кинешемской школы I-й ступени, 8 июня 1929 года
9 000 руб.
До завершения осталось 9 дней (Окончание торгов 13 сентября 2010 01:48:36)
Купить | В избранное

Фрагменты колокольчиков и бубенцов
10 000 руб.
До завершения осталось 6 дней (Окончание торгов 10 сентября 2010 01:39:54)
Купить | В избранное

Серьги "Пчелка"
8 000 руб.
До завершения осталось 20 дней (Окончание торгов 24 сентября 2010 01:36:44)
Купить | В избранное

Дудка - гудок велосипедная начало ХХ века
60 000 руб.
До завершения осталось 6 дней (Окончание торгов 10 сентября 2010 01:08:30)
Купить | В избранное

Фотоаппарат КИЕВ-ВЕГА
32 000 руб.
До завершения осталось 6 дней (Окончание торгов 10 сентября 2010 01:08:29)
Купить | В избранное

Шкатулка в виде книги МИНСК 1955 год
60 000 руб.
До завершения осталось 6 дней (Окончание торгов 10 сентября 2010 01:08:19)
Купить | В избранное

Часть эфеса шпаги чиновника Германия 19-й век
60 000 руб.
До завершения осталось 6 дней (Окончание торгов 10 сентября 2010 01:08:17)
Купить | В избранное