НавіныЦікавае • Крайнi злева на здымку - Хусэйн Данагуй

Крайнi злева на здымку - Хусэйн Данагуй

04 Лютага 2010 AD, «Цікавае»

Праз 75 гадоў у Дагестане знайшоўся стрыечны ўнук гэтага каларытнага сябра Альбрэхта Радзiвiла. Яшчэ адсканаваўшы гэтае групавое фота ў альбоме шаноўнай князёўны Эльжбеты Радзiвiл (у цэнтры — князь Альбрэхт, яе бацька), я зацiкавiўся: з кiм жа толькi нi сябравалi Радзiвiлы!.. І прынц Манака, i iтальянская каралева, i — вось — сапраўдны горац. Аднак нi iмя, нi звестак пра гэтага чалавека нiдзе знайсцi не ўдалося.

I вось да майго старэйшага калегi Уладзiмiра Багданава звярнуўся з Дагестана спадар Хаджы Мурад, якi папрасiў дапамогi. Хаджы пiсаў:

"У майго прадзеда быў стрыечны брат Хусэйн Данагуй (Данагуеў) — вайсковец, пасля Першай сусветнай апынуўся ў Польшчы, ваяваў з Чырвонай Армiяй, пасля замiрэння застаўся ў Польшчы, паступiў у 10-ы Уланскi полк, пасля выхаду ў адстаўку пасялiўся ў свайго сябра князя Радзiвiла (iмя яго я не ведаю, а iх жа было нямала!) у г. Нясвеж (паўсюль напiсана менавiта так. — Аўт.) i там у 1933 годзе памёр i быў пахаваны. Я знайшоў ягоныя палкавыя здымкi, некралог у эмiгранцкiм часопiсе i хачу паехаць туды ўлетку, каб адшукаць ягоную магiлу..."

Спадар Уладзiмiр звярнуўся да мяне, ведаючы, што я дужа цiкаўлюся Радзiвiламi канца ХIХ—ХХ стагоддзя. Я адразу скумекаў, што сябраваў Хусэйн Данагуй, хутчэй за ўсё, з князем Альбрэхтам Радзiвiлам. Альбрэхт памёр у 1935 годзе — падыходзiць па часе. Да таго ж, князь Альбрэхт сам служыў у палку ўланаў i да апошняга, хоць сам стаў iнвалiдам — ездзiў у вазочку, падтрымлiваў з iмi кантакты.

Так i сталася — сярод 535 здымкаў Радзiвiлаў, якiя мне ўдалося сабраць на сёння, адшукаўся падыходны. На iм князь Альбрэхт, ужо з хворымi нагамi, сядзiць у двары Нясвiжскага замка, а наўкол стаяць уланы. I крайнi левы — вельмi верагодна, Хусэйн Данагуй!..

Якая ж была мая радасць, калi атрымаў адказ з Дагестана! Хаджы Мурад пiсаў:

"На групавым здымку — крайнi злева i ёсць Хусэйн Данагуй, мой стрыечны прадзед, а тое, што ён (як мне падалося) яшчэ i поўны Георгiеўскi кавалер, дык гэта дзiўна ўтрая! Такога фота ў мяне не было, ёсць iншыя здымкi таксама з ягонымi сябрамi-вайскоўцамi, аднак крыжоў там не бачна. З усяго, што я знайшоў пра яго, ведаю, што яму было дазволена насiць сваё каўказскае адзенне ў часе службы ў 10-м уланскiм палку. Высылаю вам артыкул пра яго i некралог з часопiса "Горцы Каўказа", якi выдаваўся ў Пырыжы. Мяркую, у Нясвiжы будзе шмат цiкавага па Хусэйну — ён там для свайго часу, напэўна, быў каларытнай фiгурай! Пацяплее — i буду збiрацца ў Нясвiж! З павагай, Хаджы Мурад".

У дасланым часопiсе "Горцы Каўказа" адзiн з чытачоў, схаваўшыся за iнiцыяламi "Б.К." пiша пра Хусэйна Данагуя, якi "на той час меў больш за 85 гадоў". У прыватнасцi, мiлая дэталь: "Жыхары горада Нясвежа, дзе стаяў полк, часта мелi магчымасць бачыць старыка-каўказца, якi сядзеў на шэрым арабе ў поўным нацыянальным касцюме i з шашкай. Свайго араба Хусэйн шкадаваў i пасля выхаду з полку, казаў, што спадзяецца яшчэ пабачыць Каўказ i яго стары баявы таварыш саслужыць яшчэ яму там службу".

Хусэйн Данагуй, фота з часопіса “Горцы Каўказу”, 1933 год

Аднак лёс вызначыў iнакш — Хусэйн захварэў на рак страўнiка. Чытач часопiса ўсхвалявана пiша: "Цяпер ён ляжыць у Нясвiжы ў маёнтку князя Радзiвiла — ардыната Нясвежскага. Князь Радзiвiл атачыў яго бацькоўскiм клопатам, забяспечыў яго не толькi матэрыяльна, але i падтрымлiвае хворага старога маральна. Мы, горцы, не павiнны забыцца на добрую справу, якую робiць князь Радзiвiл для нашага суайчыннiка".

У наступным нумары часопiса, на жаль, з'явiўся ўжо некралог...

"Хусэйн Данагуй памёр. Хусэйн Данагуй, стары горац, — здымак якога мы змясцiлi ў папярэднiм нумары — памёр. Цяжкая хвароба не дала яму магчымасцi пабачыць родныя горы, да якiх ён так горача iмкнуўся. Пахаваны ён у горадзе Нясвежы намаганнямi мясцовай мусульманскай грамады i пры матэрыяльнай дапамозе князя Радзiвiла, мясцовага ардыната. Мiр праху нябожчыка, а ўсiм, хто аддаў яму апошнi доўг, наш горскi дзякуй".

Хаджы Мурад, якi даслаў гэтую iнфармацыю, у мiнулым годзе разам са сваiм сынам ужо наведаў польскае мястэчка Ракiтна, дзе загiнуў i быў пахаваны ягоны дзед, цяпер вось збiраецца ў Нясвiж... I апроч таго, што мы даведалiся яшчэ пра аднаго чалавека са старых здымкаў, пра незвычайнага жыхара Нясвiжа таго часу, мне падумалася: каб кожны з нас так iмкнуўся ведаць i шанаваць сваiх продкаў, захоўваць памяць пра iх, перадаваць наступным пакаленням. Толькi памятаючы свой род, мы захаваемся як нацыя.

Да якога калена ведаеце свой радавод вы?


Глеб ЛАБАДЗЕНКА
Фота з архiва Эльжбеты РАДЗIВIЛ i Хаджы МУРАДА
Крыніца: «Белорусские новости»
Усе навіны за 04.02.2010
Усе навіны рубрыкі «Цікавае»
Наступная навіна →
← Папярэдняя навіна
Сэрвісы:
Версія для друку
Уставіць у блог
Каментары (0)
Абгаварыць на форуме
Закладкі

 Цэтлікі: архив
Навіны па тэме:
Літаратура
  • Методы исторического исследования И. Д. Ковальченко, 2003
    Выдающийся ученый академик И.Д.Ковальченко впервые в отечественной исторической литературе в систематизированном виде рассматривает основные методологические...
    426 руб.
  • Монеты России / Russian Coins В. В. Уздеников, 1992
    Русские монеты, история производства и обращения которых насчитывает уже десять веков, образуют несколько категорий, определяемых временем выпуска монет...
    720 руб.
Антыкварыят
  • Бэббит Синклер Льюис
    "Бэббит" - один из лучших романов американского писателя, мастера критического реализма Синклера Льюиса. Опубликованный впервые в 1922 году, этот роман...
    235 руб.
  • Старые мастера немецкого реализма М. Фабрикант
    Ленинград, 1936 год. Государственное издательство изобразительных искусств. С 98 тоновыми иллюстрациями....
    705 руб.
Фільмы
  • Братья по оружию. Части 01-10 Том Хэнкс, Дэвид Швимер, Демьен Льюис, Донни Уолберг
    Том Хэнкс и Стивен Спилберг представляют фильм "Братья по оружию" Часть 1. Куррахи Часть 2. Славные дни Часть 3. Карентан Часть 4. Замены Часть 5. Перекресток...
    61,781 руб.
  • Танцующий с волками Кевин Костнер, Мэри Макдоннелл, Грэм (актер) Грин
    Кевин Костнер ("Жестяной кубок"), Мэри Макдоннелл ("День независимости") и Грэм Грин ("Зеленая миля") в самом громком фильме 1991 года, получившем семь...
    17,907 руб.
Пошук
Архіў навін