Яшчэ адзін будынак на Рэвалюцыйнай пойдзе пад бульдозер
Дом другой паловы ХIХ ст. перашкаджае пабудове чарговага гандлёва-офіснага цэнтра з падземным паркінгам на Нямізе, у Мінску. Таму мяшчанскі будынак разам з фрэскамі, што яго ўпрыгожваюць, пойдзе пад бульдозер. Дом 24а збудаваны ў другой палове XIX ст. як адзін з флігеляў дома 24 па вул. Рэвалюцыйнай. У хуткім на яго месцы паўстане новы будынак з падземным паркінгам. Сёння дом ужо цалкам падрыхтаваны для працы бульдозераў: вокны і дзверы знятыя, дах таксама разабраны, хаця будаўнікі кажуць, што дазволу на разбор пакуль няма. Унутры будынка паўсюды смецце і сляды жыцця бамжоў. У былой уваходнай частцы дому сярод збітай тынкоўкі - Фрэска-размалеўка. Як паведамілі крыніцы блізкія да КУП «Мінская спадчына» (сучасны ўладальнік будынка), распрацаваны праект прадугледжвае знос будынка і будаўніцтва на яго месцы новага аб ' екта з падземным паркінгам. Пры гэтым кавалак надземнай часткі дома ўвойдзе ў новы аб'ём сучаснага цэнтра і невядома ці будзе захаваны аўтэнтычны аб'ём будынка, яго надземных цокальная і падвальная частцы (гістарычны ўзровень на 1,5-2 метра ніжэйшы за сучасны). * * * Дом 24а збудаваны ў другой палове ХІХ ст. як адзін з флігеляў дома 24 па вул. Рэвалюцыйнай. Апошнія найбольш вядомыя ўладальнікі дома - сям'я Залкіндаў. Пасля пажару 1881 года неаднаразова перабудоўваўся. З флігеля ў дом № 24 калісьці быў праход, які знішчылі падчас Другой cусветнай вайны разам з часткай дома. Акрамя гэтага флігеля (24а) на пляцы ўладальніка Залкінда знаходзіліся яшчэ адзін флігель (дом № 24б) і гаспадарчыя пабудовы, знішчаныя ў 1970 г. пасля пракладкі дарогі уздоўж Нямігі. У выніку пасляваенных перабудоваў над часткай дома зменены ўзроўні падлогі, прабітыя новыя вокны і закладзены старыя, узведзены дадатковы паверх, падчас татальнай перапланіроўкі знішчаны печы. Настасся Шамрэй, фота Юліі Дарашкевіч
Сэрвісы:
Славутасці па тэме:
Навіны па тэме:
|
Літаратура
Антыкварыят
Фільмы
|

Глядзець на мапе Google
Дом другой паловы ХIХ ст. перашкаджае пабудове чарговага гандлёва-офіснага цэнтра з падземным паркінгам на Нямізе, у Мінску. Таму мяшчанскі будынак разам з фрэскамі, што яго ўпрыгожваюць, пойдзе пад бульдозер.
Версія для друку
Уставіць у блог
Каментары (
Абгаварыць на форуме 
Закладкі
RSS рассыланне навін
Загалоўкі навін