ГлавнаяАрхитектура • Ці зможа свет ацаніць цуды Каложы?

Ці зможа свет ацаніць цуды Каложы?

01 Апреля 2008 AD, «Архитектура»

Увесну распачынаецца рэканструкцыя сімвала Гародні – Каложскай царквы. Ад яе выніку залежыць, ці зможа адзін з двух самых старажытных храмаў Беларусі быць унесеным у Спіс помнікаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Праект глабальнай рэканструкцыі Барыса-Глебскай (ці Каложскай) царквы распрацаваны. Але ён, як паведамілі ў Міністэрстве культуры, «акуль што не ўзгоднены, існуе патрэба ў дробязнай дапрацоўцы дакумента».

Адказнасць вялікая: калі міжнародныя эксперты знойдуць нават самыя нязначныя парушэнні ў часе рэканструкцыі, Каложа застанецца па-за спісам сусветна вядомых дастапомнасцей.

Храм набудзе праваслаўны твар

«Вакол Каложскай царквы сёння вельмі вялікія спрэчкі. Некаторыя прапаноўваюць яе аднавіць у вобразе XII стагоддзя, якога ніхто з нас не ведае. І па крайняй меры, пачынаючы з XIII стагоддзя, ніхто не ведае, якой была Каложа», — гаворыць прадстаўнік Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі.

Па вышыні Каложа захавала «родныя» сцены толькі на дзве траціны. Якімі былі сутарэнні і купал, невядома. Паўднёвая сцяна ў XIX стагоддзі абрынулася ў Нёман. Згодна з існуючым праектам рэканструкцыі, замест драўлянага «лапіка», які замяніў гэты рог царквы, паявіцца канструкцыя з сучаснай плінфы — плоскай цэглы, якую вырабляюць у Ваўкавыску. «Барабан» асігнатуры на даху заменяць купалам.

«Навуковы кіраўнік Генадзь Лаўрэцкі прапанаваў, як мне здаецца, даволі арыгінальную форму рэканструкцыі з улікам фіксацыі XIX стагоддзя», — падсумоўвае Ігар Чарняўскі.

Гісторык Алесь Краўцэвіч пісаў па Каложы дыпломную работу, працаваў тут на раскопках. У гэтым храме ён вянчаўся. Тут хрысціў сваіх дзяцей. Гісторык не ўхваляе маючыя адбыцца пераўтварэнні:

«Так званыя рэстаўратары пры актыўным удзеле праваслаўнай царквы хочуць яе аднавіць. Пабудаваць «цыбуліны», купалы адбудаваць. І вось гэта самая вялікая пагроза для Гародні. Таму што такіх помнікаў у краіне няма. Яго могуць проста знішчыць».

Дагэтуль Бог бараніў

Па меркаванні Алеся Краўцэвіча, царкву стагоддзямі ратавала тое, што яна месціцца на ўскрайку горада.

«Помнікі XII стагоддзя не ўспрымаюцца без сувязі з ландшафтам. І тут няма транспарту. Сюды людзі калі прыходзяць, дык прыходзяць да царквы спецыяльна», — гаворыць Алесь.

Глыбіня падмурку Каложы ўсяго адзін метр. У глебе тут трапляюцца плямы крэйды, якая мае ўласцівасць растварацца ў часе дажджоў. Але калі адна сцяна абрынулася ў Нёман, царква засталася стаяць. Будаўнікі лічаць: гэта заслуга дойлідаў. Вернікі ж прыпісваюць цуд абразу Каложскай Божай Маці, які знік у часе першай сусветнай вайны.

Пасля таго храму, што вісеў над безданню, засталося разлічваць толькі на сучасныя тэхналогіі. Цяпер Каложа стаіць трывала: 20 жалезабетонных паляў трымаюць падпорную пляцоўку, а схіл «абгорнуты» бетонным поясам.

Цуды Каложы

Здалёк фасады Каложы падаюцца інкруставанымі «крыжаванкамі» з каштоўных каменяў. Насамрэч гэта зіхацяць вясёлкавымі колерамі ўмураваныя ў сцены керамічныя пліткі – маёліка.

«Такога нідзе няма ва Усходняй Еўропе. Спецыяльна прадуманая кампазіцыя. Камяні спецыяльна шліфаваныя і падабраныя па каляровай гаме. Каля гэтай сцяны, сапраўды, ёсць нейкае біялагічнае поле. Калі пасядзець там, гэта супакойвае адназначна», — сцвярджае Алесь Краўцэвіч.

У сценах храма не злічыць маленькіх і вузкіх адтулiн. Яны пашыраюцца ў вялiкiя i шырокiя гліняныя гаршкi, умураваныя ў плінфу.

«І нават самы ціхі шэпт у адным канцы выдатна чуваць у другім. Няма ніякага разбіву эха. Неверагодна, адкуль яны ведалі тыя законы акустыкі?!», — дзівіцца здольнасцям старажытных майстроў Краўцэвіч.

Ад будаўнікоў, якія праз некалькі месяцаў прыйдуць да Каложы, залежыць, ці зможа свет ацаніць гэтыя цуды.


Марына МАЗУРКЕВІЧ
 
Источник: «Немецкая волна»
Все новости за 01.04.2008
Все новости рубрики
Следующая новость >
< Предыдущая новость
Сервисы:
ПечатьВерсия для печати
Код ссылкиКод ссылки
КомментарииКомментарии
ФорумОбсудить на форуме
ЗакладкиЗакладки

Новости по теме:
Товары по теме:
1900
Начало XX века. Владельческий переплет. Сохранность хорошая. Последний польский король Станислав-Август Понятовский в 1795-1797 гг. жил в Гродно на иждивении...
11,000 руб.
1900
Начало XX века. Владельческий переплет. Сохранность хорошая. Последний польский король Станислав-Август Понятовский в 1795-1797 гг. жил в Гродно на иждивении...
11,000 руб.
1900
Начало XX века. Владельческий переплет. Сохранность хорошая. Последний польский король Станислав-Август Понятовский в 1795-1797 гг. жил в Гродно на иждивении...
11,000 руб.
  • История Беларуси. Словарь-справочник И. Н. Кузнецов, С. Ф. Дубенецкий, Э. С. Дубенецкий, Е. А. Смирнов, 2000
    В книге раскрываются многовековой исторический путь белорусского народа, актуальные вопросы становления и развития его национальной культуры и государственности...
    60 руб.
  • Атомный таран ХХ века А. Б. Широкорад, 2005
    В книге представлено развитие ядерного оружия СССР (России), США и стран НАТО начиная с 1945 года по настоящее время. Автор сделал обзор артиллерийских...
    122 руб.
  • Марко Поло Брайан Деннехи ("Кокон"), Ян Сомерхальдер ("Остаться в живых"), Кей Тонг Лим ("Дракон: История Брюса Ли") в приключенческом фильме Кевина Коннора ("Страж...
    18,886 руб.
  • 300 спартанцев Зак Снайдер, Джерард Батлер, Лена Хеди, Доминик Уэст, Дэвид Венэм
    Джерард Батлер ("Дракула 2000"), Лена Хеди ("Игра Рипли"), Доминик Уэст ("Забытое") в исторической драме Зака Снайдера "300 спартанцев". События картины...
    17,836 руб.
Архив новостей