Першага верасьня ў Нясьвіжы адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё навучальнай установы для архітэктараў-рэстаўратараў. Як патлумачыў дэкан архітэктурнага факультэта БНТУ А.С. Сардараў тут будуць атрымоўваць адукацыю навучэнцы 4-5 курсаў АФ БНТУ, якія абралі сваёй будучай спецыялізацыяй рэстаўрацыйную справу. У добры шлях, калегі! :)
Па вырашэньні міністэрства Культуры РБ арыентыровачна ў сярэдзіне верасьня (мяркую, што ўсё ж бліжэй да кастрычніка) адчыніць свае дзьверы для наведвальнікаў першы пускавы комплекс нясьвіжскага замка - Брама і Корпус пры браме. |
| |